БАРЫ́ЧНАЕ ПО́ЛЕ,
размеркаванне ціску паветра ў атмасферы Зямлі. Характарызуецца ізабарнымі паверхнямі (умоўныя паверхні з аднолькавым ціскам). Складаецца з барычных сістэм — рухомых абласцей паніжанага і павышанага ціску з замкнёнымі (цыклон, антыцыклон) і незамкнёнымі (лагчына, грэбень, седлавіна) ізабарамі. Неаднароднасць ціску ў барычным полі абумоўлівае сістэму
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)